«Нобель» па літаратуры — за лёс бежанцаў паміж культурамі і кантынентамі

Нобелеўскай прэміяй па літаратуры ў 2021 годзе ўганараваны Абдулразак Гурна.

Шведская акадэмія абвясціла імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2021 года. Прэмію атрымаў танзанійскі пісьменнік з Занзібара Абдулразак Гурна.

У фармулёўцы Акадэміі гаворыцца, што прэмія ўручаная за яго «бескампраміснае і поўнае спачування асэнсаванне наступстваў каланіялізму на афрыканскім кантыненце і яго ўплыву на лёс бежанцаў на іх шляху паміж культурамі і кантынентамі».

Абдулразак Гурна жыве ў Брытаніі і піша па-англійску ў кірунку «рэалізм». Сярод яго самых вядомых раманаў — «Рай» (1994 год) і «Дэзерцірства» (2005). Яго апошняя праца «Гравійнае сэрца» выйшла ў 2017 годзе.

Апошні раз цемнаскуры афрыканец атрымаў «Нобеля» па літаратуры 35 гадоў таму: у 1986 годзе прэмію ўручылі Воле Шойінке з Нігерыі.

Сярод фаварытаў гэтага года былі французскія пісьменніцы Ані Эрно і Марыз Кандэ.

Паводле ВВС 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: