Нобелеўскую прэмію па літаратуры прысудзілі Бобу Дылану

Нобелеўская прэмія па літаратуры за 2016 год прысуджана амерыканскаму аўтару-выканаўцу і пісьменніку Бобу Дылану з фармулёўкай «За стварэнне новай паэтычнай выразнасці ў рамках амерыканскай песеннай традыцыі». Пра гэта паведаміла пастаянны сакратар Шведскай акадэміі Сара Даніус.
Боб Дылан, фота Kevin Lamarque/Reuters

Боб Дылан, фота Kevin Lamarque/Reuters


Абвяшчэнне лаўрэата транслявалася ў прамым эфіры на афіцыйным сайце прэміі. Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагароды адбудзецца 10 снежня ў Стакгольме.

Памер прэміі ў 2016 годзе склаў восем мільёнаў швецкіх крон (923 тысяч даляраў ЗША).

Фаварытамі букмекерскіх кампаній у гэтым годзе былі папулярны японскі пісьменнік Харукі Муракамі, кенійскі пісьменнік Нгуі Ва Тхіонго, нарвежская драматург Юн Фоссе, амерыканскі класік Філіп Рот, а таксама сірыйскі паэт Адоніс і амерыканскі празаік Дон Дэліла.

Боб Дылан — культавая фігура ў рок-музыцы, адзін з самых значных і папулярных музыкаў сучаснасці. Некаторыя яго кампазіцыі выкарыстоўвалі ў ЗША ўдзельнікі рухаў за грамадзянскія правы, да прыкладу, такія песні, як Blowin 'in the Wind і The Times They Are a-Changin'. 75-гадовы Дылан з'яўляецца дзевяціразовым уладальнікам прэміі «Грэмі». У 2000 і 2001 годзе ён быў уганараваны «Оскарам» і «Залатым глобусам» за саўндтрэк да фільма «Вундэркінды».

У мінулым годзе прэстыжную ўзнагароду атрымала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч «за шматгалосае гучанне яе прозы і ўвекавечанне пакуты і мужнасці».



Паводле Lenta.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: