«Ноч музеяў» у Купалаўскім: квэсты і папяровыя самалёцікі (фотарэпартаж)

У Ноч музеяў мы завіталі ў мемарыяльны дом-музэй Янкі Купалы. Улетку народнаму паэту Беларусі спаўняецца 135 год, да юбілею і была падрыхтавана праграма мерапрыемтва. Па традыцыі правесці ўсю ноч у доме пясняра можна было ўсяго за 1 рубель.
У холе можна было ахарактаразаваць нейкім эпітытам паэта, а таксама памерыць рост і зважыцца: калі падыходзіш да параметраў Купалы, а гэта 172 сантыметра і дзесьці 79 кілаграмаў – то можна было атрымаць прыз. Далей наведвальнікаў сустракала Паўлінка, якая выдавала квэст. Ён раскіданы на чатыры зала. Кожная адлюстроўвае перыяд у жыцці і творчасці пясняра.

У першым экскурсантаў сустракалі антычныя музы, якія выдавалі першае заданне. Для яго выканання спатрэбіліся веды ў літаратуры, каб суаднесці творы класіка з жанрамі антычнай літаратуры. Там жа можна было намаляваць на шкле свайго ўлюбённага паэта ці пісьменніка, а таксама паслухаць урыўкі з творчасці Купалы.

Другі зал пераносіў наведвальнікаў у Вільню пачатка ХІХ стагоддзя. У час дзейнасці філарэтаў і філаматаў, якімі натхняўся Купала.

Трэці пакой прысвечаны творчасці паэта ў часы «Нашай Нівы» і Першай сусветнай вайне. Тут экскурсантам трэба было прапанаваць узнагароду для ўручэння Янку Купалу ў 1914 году. Прычым нехта даходзіў нават да Нобелеўскай прэміі.

Чацвёрты зал быў прысвечаны апошнім гадам жыцця паэта і асабліва вершу «Хлопчык і лётчык». Каб паспяхова скончыць квэст наведвальнікам прыйшлося ўзгадаць дзяцінства і зрабіць папяровы самалёцік.

У залах на другім паверсе праводзіліся майстар-класы па народных танцах, конкурсы чытанняў купалаўскіх вершаў, бліжэй да ночы прайшоў канцэрт з удзелам Кацярыны Ваданосавай і гурта «The Fantasy Orchestra».
А ў апошнім пакоі можна было пабачыць сцэнкі з жыцця песняра і пачытаць вершы сяброў Янкі Купалы.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: