Ноччу ў Мінску бясплатна пакажуць папулярныя амерыканскія серыялы

У мультыплексе velcom cinema 11 мая ўпершыню пройдзе бясплатны паказ папулярных серыялаў. Гледачам таксама прапануюць тэматычныя закускі і бясплатныя напоі, настольныя гульні, навуковае шоу і віктарыны на веданне серыялаў.

Вядома, што на вялікія экраны трапяць 7 сучасных амерыканскіх серыялаў, назвы якіх усім добра знаёмыя. Фармат прадугледжвае прагляд па адным эпізодзе кожнага з іх.

Паміж сеансамі будуць невялікія перапынкі, падчас якіх можна адпачыць, пагутарыць і зрабіць сэлфі на фоне крэатыўнай фотазоны.

На "Ноч дэгустацый серыялаў" можна трапіць толькі па папярэдняй рэгістрацыі, якая адкрыта да 3 мая ўключна. На наступны дзень выпадковым чынам будзе разыграна 500 запрашальных. Пацверджанне прыйдзе на пошту ў выглядзе электроннага квітка, які трэба будзе прад'явіць на ўваходзе ў кінатэатр.

zviazda.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!