Новы праект вядомых беларускіх музыкаў выдаў кліп на песню гурта «Мроя»

Мінскі рок-гурт ZыNK выдаў кліп-рэмейк на кампазіцыю «Ноч за вакном» легендарнага беларускага калектыва «Мроя». Знакамітыя ўдзельнікі знакавых музычных каманд аб'ядналіся ў новым праекце, які прадставіць арыгінальныя аўтарскія і аранжыраваныя беларускія рок-хіты.
— Кожны з удзельнікаў цяперашняга складу ZыNK прайшоў доўгі творчы шлях і здабыў пэўны багаж досведу. У гэтым кліпе мы вярнуліся да сваіх музычных вытокаў - да эпохі зараджэння беларускай рок-музыкі. Для нас кліп стаў адлюстраваннем важнасці непераадольнага жадання жыць і тварыць, нягледзячы на ​​«ноч за вакном». Мабыць, менавіта гэты жыццёвы этап стаў для кожнага з членаў калектыва перыядам творчага «світання», — адзначае лідэр калектыву Юрый Цынкевіч, адзін з музыкаў ранняга творчага складу гурта «Мроя».

Праект ZыNK заснаваны ўдзельнікамі менскага рок-гурта Hlest-OFF, утворанага ў 2017 годзе і двума гадамі пазней вымушанага змяніць вакаліста. Хоць сам праект параўнальна малады, за плячыма ў яго знакамітых музыкаў - працяглая творчая кар'ера і досвед удзелу ў розных знакавых калектывах і сольных праектах, па якіх яны ўжо шмат гадоў знаёмыя айчынным і замежным слухачам. Басіст Ігар Кавалёў - былы ўдзельнік вядомага беларускага гурта «Акцэнт». Бубнач Юрый Цынкевіч засвяціўся ў гурце «Мроя» і праектах Віктара Смольскага. Гітарыст Аляксей Балашоў граў у праекце «Шторм». Вакаліст Юры Віленчык — вядомы сольны выканаўца і былы гітарыст гурта Hush.
Зараз ZыNK працуюць над студыйным запісам трэкаў, якія плануецца выдаць як паўнавартасны альбом. Пераважная большасць песен – аўтарскія рок-балады на рускай і беларускай мовах. Самі музыкі жартоўна адзначаюць, што ў сілу досведу могуць выконваць і эстрадную, і народную, і рок-музыку, аднак больш імкнуцца да «цяжкага» кірунку, які і складае аснову іх цяперашняга рэпертуару.

Паводле budzma.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: