Новыя дзіцячыя часопісы на беларускай мове «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!»

Цяпер дашкольнікі і малодшыя школьнікі могуць пачытаць па-беларуску новыя часопісы — «Асцярожна, дзеці!» і «Дуду»!

У Беларусі з’явіліся адразу два абсалютна новыя для нашай краіны часопісы для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў «Дуду» і «Асцярожна, дзеці». У іх тое, што падабаецца дзецям: дасціпныя коміксы, казкі, вершы, загадкі, заданні для развіцця. А таксама інтэрактыўныя гульні, qr-коды, праз якія можна выйсці на інтэрнэт-старонкі з цікавай інфармацыяй, паслухаць музыку.

Часопіс «Асцярожна: дзеці!». Тут галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Зарас (Занадта Разумны Смартфон) — разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі, якія напэўна захопяць дзяцей.

Кожны нумар часопіса — тэматычны. Тэмы першых нумароў — самалёты, катастрофы, мабільнікі.

Разынка кожнага нумара — вялікі цікавы комікс, з дынамічным сюжэтам і гумарам. Напэўна спадабаецца дзецям рубрыка «Пахімічым», у якой ім прапануецца самастойна правесці захапляльныя, але бяспечныя хімічныя эксперыменты.

У наступных нумарах Цім, Мара, Газ і Тормаз будуць шукаць скарбы, трапяць у самыя дальнія куточкі свету і пры гэтым будуць карыстацца найсучаснейшымі тэхналогіямі.

Героі часопіса «Дуду» — хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду, якія разам спасцігаюць свет. Тэма першага нумару — «Усё пра катоў», другога — «Усё пра метро».

У кожным нумары ёсць адмысловыя заданні на развіццё логікі, увагі, дробнай маторыкі і г. д., падрыхтаваныя дасведчанымі педагогамі.


 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: