Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

«О, дзіўны новы свет»: віртуальная рэальнасць на танцполе (фота)

Першы ў Беларусі VR-канцэрт прайшоў 16 чэрвеня ў мінскім клубе ILI. Віртуальную рэальнасць стваралі гурты The Glitchhh, «Сестричкин луч» і «Бронепаровоз».

Падчас выступу The Glitchhh паралельна з музыкамі на танпляцы мастачка Надзя Саяпіна з дапамогай VR-шалома HTC Vive «адыграла» такі ж выступ у віртуальнай рэальнасці, прычым без ніякай імправізацыі. Сама музыка ўяўляецца ў выглядзе графікі і даволі сінхрона перадаецца на прыладу. Дзяўчына з дапамогай спецыяльнай праграмы малявала канцэрт. Прычым пратрымацца ў такім уяўленні звыш 10 хвілінаў даволі цяжка без падтрыхтоўкі, а выступ працягваўся амаль гадзіну.

Мажліва ў будучыні ўсе будуць прыходзяць на канцэрты ў такіх акулярах, музыка стане яшчэ больш касмічнай, даючы магчымасць віртуальна павандраваць па іншых планетах.

На астатніх выступоўцах кожны мог апынуцца ў VR-прасторы і працягнуць «маляваць» музыку. Па словах арганізатара падзеі Іллі Дзягеля, такія эксперыменты ў Беларусі яшчэ ніхто не праводзіў. Хлопец ужо правёў паспяховы канцэрт у планетарыі, а цяпер імкнецца прасоўваць фармат віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, а таксама сферычных канцэртаў.  


Каментаваць