O.TORVALD запрашаюць кайфануць на першы мінскі сольнік

22 лістапада ў Мінск вяртаецца ўкраінскі гурт O.TORVALD, які сёлета «парваў» публіку піўнога фестывалю A-Fest. Музыкаў чакае гарачы прыём, бо яны вязуць у сталіцу Беларусі новы, сёмы альбом з красамоўнай назвай «Diller Kaifu».  
Канцэрт пройдзе ў клубе HIDE, які ўжо паспеў зарэкамендаваць сябе як месца гарачых вечарынак. Зараз гурт актыўна працуе над стварэннем новага канцэртнага шоу, якое нашы людзі змогуць пачуць 22 лістапада ў Мінску! Кожны выступ — гэта шалёная энергетыка, узаемадзеянне з аўдыторыяй і сапраўдны рок-н-рол, якога так мала ў апошні час.

У 2018 годзе O.TORVALD узялі творчы адпачынак і ў пачатку 2019-га гучна вярнуліся з дзвюма новыми відэапрацамі: «Два Нуль Один Вісім» і «Назовні». Таксама ў калектыве ўпершыню з’явілася дзяўчына. Цяпер за грув і рытм барабанаў адказвае гарэза Hebi.

Улетку O.TORVALD наведалі дзясяткі ўкраінскіх фестываляў і ўпершыню сыгралі ў Мінску ў межах прэпаці Atlas Weekend і A-Fest, прадставілі лірічны трэк «Десь не тут» і анасавалі выхад новага альбому 19.10.19.
У верасні музыкі выпусцілі правакацыйны трэк «Роздягни Мене», запісаны ў дуэце з удзельніцай гурта YUKO — Юляй Юрынай.

Новы альбом «Diller Kaifu» — гэта рэвалюцыя характару, пратэст супраць парадаў хлусні і недарэчнасці і ў той жа самы час, гэта шчырасць душы і адкрытасць сэрца. Так прыйшла bl’z стварэння дзвюх часцін альбома.

Першая частка плыткі Diller Kaifu — крык. Заклік змагацца. Заставацца верным сабе. Музыка нервовая, на мяжы дазволенага, вяртанне да вытокаў рок-н-рола. Другая частка — глыбокі ўдых і выдых. Яна больш лёгкая, сумесь драйва і кайфу. Асалода ад музыкі і ад жыцця, якія яны ёсць.

Сачыце за анонсамі на старонках гурта.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!