Оперу «Дзікае паляванне караля Стаха» можна паслухаць у сацсетках

Вялікі тэатр Беларусі і Белтэлерадыёкампанія працягваюць трансляваць легендарныя спектаклі тэатра ў фармаце онлайн у рамках новага сумеснага праекта. З 1 траўня ў сацсеткі выкладзеная опера «Дзікае паляванне караля Стаха» беларускага кампазітара Уладзіміра Солтана, адзначае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
Спектакль, запіс якога ажыццёўлены ў 1989 годзе, як паведамляецца на сайце тэатра, быў пастаўлены па матывах «гістарычнага дэтэктыва» Уладзіміра Караткевіча і лічыцца нацыянальнай музычнай класікай. Кампазітар Уладзімір Солтан ў цесным супрацоўніцтве з пастановачнай групай і выканаўцамі галоўных партый здзейснілі сапраўдны фурор, выклікаўшы захапленне і публікі, і крытыкаў.

Пастаноўка стала сапраўднай сенсацыяй у тэатральным жыцці краіны. Гледачы і слухачы, быццам зачараваныя, апускаліся ў свет вобразаў гістарычнага дэтэктыва і ў саму музыку дзікага палявання — адну з самых моцных і яркіх тым оперы. У творы Караткевіча пераплятаюцца рэальнасць, міраж і фантом. У музыцы палявання непадзельныя гісторыя і сучаснасць, вечнае і імгненнае, чалавечая воля і слабасць, страх і адплата. Гэта лёс, фатум, расплата, надыходзячая рана ці позна.

Нават аднайменны фільм, зняты беларускім рэжысёрам Валерыем Рубінчыкам ў 1979-м і вельмі цёпла прыняты кінаглядачамі, ані не зменшыў вартасцяў оперы, лібрэта якой напісала Святлана Клімковіч. У год пастаноўкі яна была двойчы прадстаўлена на сцэне Вялікага тэатра ў Маскве і мела вялікі поспех. У 1990 годзе таленавітую працу кампазітара, пастаноўшчыкаў і выканаўцаў галоўны роляў Н. Кастэнка, В. Скорабагатава і У. Экнадзіосава адзначылі Дзяржаўнай прэміяй БССР.

Унікальнай для Беларусі з'явай стала выкананне оперы ў «натуральных дэкарацыях» Траецкага прадмесця ў Мінску. Канфліктная завязка яе сюжэту выклікала ў памяці знакамітую аповесць Конан Дойля пра сабаку Баскервіляў, дзе таксама адзін са сваякоў задаўся мэтай знішчыць усіх прэтэндэнтаў на радавыя тытул і багацце. Аднак каларыт «Дзікага палявання» усё ж зусім іншы, асабліва беларускі. У музыцы ажывае непаўторны настрой містычнай прыгажосці і жаху, якімі авеяны паданні жыхароў таямнічых палескіх балот ...

Анлайн-трансляцыя ажыццяўляецца ў суполцы # ЗОЛОТОЙФОНДБТ афіцыйнай старонкі Галоўнай дырэкцыі фондавых матэрыялаў БТРК «Белтэлерадыёфонд» у сацсетках «Укантакце» і Facebook. Паглядзець і паслухаць оперу «Дзікае паляванне караля Стаха» можна на працягу тыдня.

minsknews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: