П’еса аб беларускіх пратэстах можа прэтэндаваць на рэкорд у кнізе Гінеса

Сто! Такая колькасць чытак п’есы «Пакрыўджаныя. Беларусь(сія)» Андрэя Курэйчыка а беларускіх пратэстах толькі за 2,5 месяцы ў розных краінах. А калі больш дакладна, то – 101. Падобна, што ні з адной п'есай ў свеце такога не было. А ў такім выпадку п’еса мае ўсе правы прэтэндаваць на занясенне ў Кнігу рэкордаў Гінеса.
П’еса «Пакрыўджаныя. Беларусь(сія)» была напісаная на хвале жнівеньскіх пратэстных падзей, фактычна па гарачых слядах. Прататыпамі герояў п'есы сталі Аляксандр Лукашэнка і яго малодшы сын Мікалай, Святлана
Ціханоўская, Аляксандр Тарайкоўскі, Марыя Калеснікава і іншыя рэальныя асобы. У тэксце выкарыстоўваюцца рэальныя інтэрв'ю палітыкаў, гісторыі, расказаныя пратэстоўцамі, рэальныя размовы членаў выбарчых камісій. П'еса прадстаўляе самыя розныя погляды людзей у беларускім грамадстве.

Прэзентацыя п'есы адбылася ў верасні на Украіне, падчас найбуйнейшых тэатральных фестываляў – «Гогаль фэст» і «Мельпамена Таўрыі» (г. Херсон). За 2,5 месяца чытка п'есы прагучала па ўсім свеце: ад Ганконга да Абуджа, ад Лос-Анжэлеса да Масквы, ад Херсона да Стакгольма, ад Вільні да Амстэрдама. Прайшла на 101 мерапрыемстве, 71 пляцоўцы, у 22 краінах. П'еса беларускага драматурга перакладзеная на 19 моў.
Большасць чытак адбываецца пад знакам падтрымкі, салідарнасці дэмакратычных краін і асоб з Беларуссю. Дзякуючы апошнім тром чыткам 27 лістапада ў Будапешце (Венгрыя) у рамках праекту Сусветныя чытанні «Пакрыўджаныя. Беларусь(сія)» дасягнула і прайшла адзнаку ў 100 падзей. А яшчэ яе чакае шмат чаго наперадзе. Падобна, што ні з адной п'есай ў свеце такога не было. А ў такім выпадку п’еса мае ўсе правы прэтэндаваць на занясенне ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: