Пачынаецца прыём твораў на прэмію турэмнай літаратуры імя Аляхновіча

У 2013 годзе ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода супольна заснавалі прэмію за творы, напісаныя ў зняволенні, і прысвяцілі яе драматургу і рэжысёру Францішку Аляхновічу.


Радыё Свабода
 і Беларускі ПЭН-цэнтр пачынаюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зняволены.

На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, створаныя ў зняволенні ці пасля яго, і апублікаваныя ў кніжным выглядзе, перыёдыцы ці ў публічнай інтэрнэт-прасторы ў 2018-2019 гг. Права намінацыі маюць як аўтары, так і чытачы.

Дасылайце творы ці спасылкі на іх на 2 адрасы: svaboda@rferl.org і info@pen-centre.by да 1 снежня 2019 (уключна). Журы вызначыць пераможцу і абвесціць вынікі да 10 снежня – міжнароднага Дня правоў чалавека.

У 2013 годзе ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода супольна заснавалі прэмію за творы, напісаныя ў зняволенні, і прысвяцілі яе драматургу і рэжысёру Францішку Аляхновічу (1883 – 1944), чыя кніга «У капцюрох ГПУ»  адной з першых у свеце расказала свету пра савецкі ГУЛАГ. Арганізатары плануюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але спадзяюцца, што яна неўзабаве страціць сваю актуальнасць.

Лаўрэатамі прэміі імя Францішка Аляхновіча з'яўляюцца: Ігар Аліневіч (2013), Алесь Бяляцкі (2014), Зміцер Дашкевіч (2014), Фелікс Пекер (2014), Павел Севярынец (2014), Аляксандр Фядута (2014), Ірына Халіп (2014), Мікола Дзядок, Зміцер Дрозд, Андрэй Саннікаў і Леанід Пятрэнка (2017), Аляксандр Лапшын (2018), Уладзімір Някляеў (2018) і Вольга Мікалайчык (2018).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: