Пад Белавежскай пушчай пройдзе «Village-фэст»

Фестываль ​«Village-фэст» — гэта не толькі выступы лепшых фолькавых і аўтэнтычных калектываў з Беларусі і замежжа, але і майстар-класы, супольныя спевы ды танцы, традыцыйныя стравы і атмасфера беларускай вёскі.
Усё гэта адбудзецца ​29 верасня​ ў маляўнічым месцы — вёсцы ​Стойлы​, што знаходзіцца на мяжы Белавежскай пушчы.

У праграме:

• Канцэрт польскага фольк-калектыва ​«Z lasu»​ (Варшава), палескіх гуртоў «Церабяначка» і «Чабатухі» (Пінскі раён)
• Майстар–клас па прыродным голасе ад Сержука Доўгушава (гурт ​Vuraj​)
• Спеўны сход: спяваем палескія песні разам з носьбітамі
• Палескае застолле
• Выстава-продаж твораў майстроў-рамеснікаў
• Спектакль «Прытулак памяці», прысвечаны «знікаючым» вёскам і Народнаму майстру Міколу Тарасюку
• Экскурсія «Стойлы — ядлаўцовы гай»
• Майстар-клас Народнага майстра Беларусі, разьбяра Уладзіміра Чыквіна «Ядлаўцовыя таямніцы»
• Дзіцячыя забавы

Запрашаем на прыродны адпачынак і знаёмства з традыцыяй!

Падрабязная інфармацыя па тэл.: 8 (044) 7876038, 8 (029) 2271368 e-mail: ​tradycyja.by@gmail.com, квіткі тут. ​Усяго 60 месцаў!

Арганізатар фестывалю ​«Village-фэст» — праект Tradycyja (FBVK). 

Трансфер арганізоўваецца па папярэднім запісе за асобны кошт.

Паводле прэс-рэлізу


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: