Пад Луцкам адгрымеў «Бандэрштат» (фота)

Ва ўкраінскім Луцку з 3 па 5 жніўня прайшоў дванаццаты «фестываль украінскага духу» «Бандэрштат». Сёлетні фестываль стаў найбольш буйным за ўсе гады яго правядзення — яго наведала больш 14 тысяч чалавек.

Партнёрам фэсту ўжо традыцыйна з'яўляецца Грамадскі сектар атраду «Пагоня». Таксама на фестываль прыехалі беларускія добраахвотнікі, якім уваход на «Бандэрштат» быў бясплатным.


Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца толькі выканаўцы, творчасць якіх мае «праўкраінскі змест».

Але для беларускіх гуртоў традыцыйна робіцца выключэнне. Раней на «Бандэрштаце» ўжо выступалі «Таварыш Маўзэр», Vinsent, «Сцяна», Akute, Terrakod і Brutto. У гэтым годзе выступілі NaviBand.
Акрамя музычнай сцэны, удзельнікаў фестывалю чакалі сустрэчы з ветэранамі Украінскай Паўстанцкай Арміі і вядомымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі, літаратурная сцэна і шэраг лекцыяў на разнастайную тэматыку, этнічны кірмаш, начныя песенныя вогнішчы і шмат іншага.

Грамадскі сектар атраду «Пагоня»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць