Паэты планеты ў Музеі Максіма Багдановіча

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на прэзентацыю «Паэты планеты: ад старажытнасці да авангарда».

Выступоўцы: Лявон Баршчэўскі, Ігар Крэбс, Зміцер Колас, Кацярына Маціеўская, Алесь Разанаў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута. А таксама першая ў свеце паэтка акадская царэўна Энхедуанна, старажытнагрэчаскія паэты Архілох і Анакрэон, славенец Срэчка Косавел, партугалец Фернанду Песоа, паляк Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі, швед Гунар Экелёф.

Прагучаць пераклады з Вільгельма Мюлера Васіля Сёмухі, а таксама пераклады з Дмытра Паўлычкі Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна.

Усяго дзевяць новых кніг серыі "Паэты планеты" ды старыя зборнікі з гэтай серыі.

Ірландскія песні ад Алеся Камоцкага.

Запрашаем 27 снежня а 19-й гадзіне (вул. М.Багдановіча, 7а)

Уваход вольны

тэл. для даведак 80173344269


Паводле прэс-рэзізу


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: