«Пагоня» змяніла пол

Сімвал Vieršnica з’явіўся на беларускім рынку. Новую версія герба — з жанчынаю-рыцарам — можна ўбачыць на вокладцы кнігі Алеся Плоткі «Байсан».



Выява з вокладкі кнігі Алеся Плоткі «Байсан»


У выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў зборнік вершаў Алеся Плоткі «Байсан». У ім сабраныя і зусім раннія творы, і апошнія: ад маладых гадоў у Чарнобыльскай зоне да перажытага на прасторы ад Багамаў да Уладзівастоку.
 
 
Гераіня вокладкі кнігі — Vieršnica, аўтарскае бачанне беларускіх жанчынаў, што натхняюць на творчасць. Мастацкае ўвасабленне сімвалу паводле ідэі аўтара выканала мастачка Юлія Галавіна. Значны ўплыў на канчатковы змест і форму кнігі аказалі творцы Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч (Сачанка) і Віталь Рыжкоў. Рэдагавала выданне Наталлі Кучмель. Замовіць кнігу ў Беларусі і па-за яе межамі можна на афіцыйным сайце аўтара — baisan.org.
 
 

Прэзентацыя кнігі адбудзецца:

 
 
16 лютага ў Мінску, у галерэі TUT.BY разам з Уладам Бубенам і Змітром Плянам
 
 
28 лютага ў Віцебску у арт-прасторы Vitebsk4Me разам з Вольгай Чайкоўскай
 
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: