Пайшоў з жыцця кіраўнік хору імя Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі

Сёння ўвечары, 9 лістапада 2020 года, пайшоў з жыцця выдатны харавы дырыжор, народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі. Пра гэта паведамляецца на старонцы Беларускага харавога парталу ў фэйсбуку.
Яму было 79 гадоў. Прычына смерці не паведамляецца.

Міхаіл Дрынеўскі ўжо ва ўзросце 13 гадоў пачаў працаваць кіраўніком хору калгаса «Труд» у вёсцы Тонеж Гомельскай вобласці. Пасля таго, як ён скончыў музычную вучэльню, паступіў у Беларускую Дзяржаўную кансерваторыю.

З 1973 года — галоўны хормайстар, а з 1975 года — мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага хору БССР (пазней — Дзяржаўны акадэмічны хор Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча).

Дрынеўскі неаднаразова ўзнагароджваўся дзяржаўнымі ўзнагародамі і ганаровымі званнямі: «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, «Народны артыст БССР», медаль Францыска Скарыны, ордэн Францыска Скарыны.

Міхаіл Дрынеўскі таксама быў прафесарам кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і ганаровым акадэмікам міжнароднай кадравай акадэміі.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: