Палёт над мітуснёй у Дзень закаханых

Маладзёжны тэатр заклікае далучыцца да акцыі «Крок насустрач танга».


Ці не гэтага нам не хапае напрыканцы тыдня, калі хочацца расслабіцца і правесці вечар у вольным рытме разам з блізкімі людзьмі? Асабліва, калі гэта вечар 14 лютага, які абяцае рамантычны настрой... Маладзёжны тэатр прапануе правесці яго разам, сустрэўшыся перад пачаткам спектакля «Заспетыя знянацку каханнем». У 18.30 у холе тэатра настроіцца на рамантычную хвалю дапаможа танга.

Акцыя «Крок насустрач танга» скіраваная на тое, каб аб'яднаць людзей праз самы пачуццёвы танец. Нават тыя, у каго няма пары на гэты вечар, могуць паддацца рытмам танга — гэты танец нарадзіўся ў Лацінскай Амерыцы як сацыяльны: ён выконваўся на вуліцах і ў барах, даваў магчымасць зносін, прыцягваючы свабоднай кампазіцыяй і энергічным рытмам. Не выпадкова за больш чым стогадовую гісторыю развіцця танга выйшла за рамкі кантынента, набыло шмат відаў і стыляў. А ў пачатку ХIХ стагоддзя аргентынскае танга папоўніла Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. І ўсё ж для большасці танга — гэта маленькае жыццё, якое пражываюць двое, адчуваючы адзін аднаго і цалкам раствараючыся ў музыцы.

Ці можна гэтаму навучыцца? Адказы дадуць удзельнікі вечара ў Маладзёжным:
1. Крысціна Шаўчэнка, навучэнка музычнай школы №: 6 г. Мінска па класе гітары, уладальнік Гран-пры фестываля-конкурса выканаўцаў на гітары «Гітfest» 2019 года. У праграме: Роланд Дзіенс «Tango En Skai», Ігар Кузьміцкі «Гумарэска». Пачатак у 18.30.
2. Артысты балета БДМТ. «Інтэрмедыя». Майстар-клас ад прафесіяналаў — 18.40.
3. Артыст тэатра Аляксандр Пашкевіч. Сола на акардэоне — 18.45.
4. Удзельнікі вечарыны, гледачы тэатра. Танчаць усе! — 18.45.
5. Артысты спектакля «Заспетыя знянацку каханнем» — 19.00.

Вечар 14 лютага пакладзе пачатак цыклу акцый пад агульнай назвай «Крок насустрач ...». Гэта магчымасць пагаварыць пра пачуцці на мове танца. Гэта магчымасць для кожнага раскрыць эмоцыі, якія жывуць унутры: таму што танга — перш за ўсё любоў да жыцця, асаблівае светаадчуванне, задавальненне ад кантакту з іншымі. Гэты танец пабудаваны на імправізацыі, а таму даступны для ўсіх. Мы прапануем пераканацца ў гэтым, узяўшы ўрокі танга пад кіраўніцтвам прафесіяналаў.

Стаць удзельнікамі акцыі могуць гледачы з квіткамі на спектакль «Заспетыя знянацку каханнем», паказ якога адбудзецца 14 лютага.






Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: