Палымяны дух сапраўднага мастацтва

Святы Ян Павел, пры жыццi Папа Рымскi, а раней, у свеце, тэатральны дзяяч Караль Вайтыла, калiсьцi прамовiў знакавыя словы: «Не бойся!» I, хаця ён сказаў тое не пра каронавiрус, а пра нешта iншае (таксама важнае для Беларусi), звернемся да апошнiх здзяйсненняў прыватнай некамерцыйнай галерэi «Брама», кiраванай Ларысай Фiнкельштэйн.
Экспазіцыя ў часе мантажу

Экспазіцыя ў часе мантажу

Не панiкуючы з нагоды пандэмii цягам яе наступу, яна здзяйсняе ў сезоне ўжо трэцi творчы выставачны праект.
Гэтым разам 28 лiпеня а 17 гадзiне ў Палацы мастацтваў у Мiнску адкрываецца першая персанальная (на жаль, пасмяротная) выстава ўнiкалнага мастака габелену i педагога Паўла Бондара — «Павел Бондар i яго школа». Пад патранажам Беларускага саюза мастакоў i яго старшынi Андря Басалыгi i пры вялiкай падтрымцы шматлiкiх культурных i музейных устаноў, як i прыватнiкаў: спадчына Бондара крыўдна расцярушылася па свеце. А часткова знiшчана недалёкiмi ў разуменнi творчасцi спадчыннiкамi. На адкрыццi праекта заспявае музыка, мастак i калекцыянер Андрэй Плясанаў — абавязкова прыходзьце!

У цэнтры экспазiцыi, як вы бачыце на здымках з часу мантажу зкспазiцыi — твор адной з вучанiц Бондара, Ганны Клiменкi — «Лесвiца ў нябёсы», або лесвiца Якава. Як знак таго духоўнага ўздыму, што нясуць грамадству таленавiтыя i шчодрыя людзi, якiм быў мастак. Тэма твора нагадвае аднайменны музычны шэдэўр Led Zeppelin. Мяркуючы па словах апошняга, вы скажаце — хiба йдзецца пра парывiсты наркатычны ўздым? Не, якраз пра шлях наверх, якi пракладае сапраўднае мастацтва.

Народжаны на Гомельшчыне, у Лоеве, пры злiццi Дняпра i Сажа, у сям’i супрацоўнiка рачнога флоту, Павел Бондар у жавапiсе, якiм таксама займаўся, нярэдка маляваў блiскучыя люстры рэк i азёр — чым не беларуская тэма? А таксама выразныя характарныя партрэты, як вобраз сябра актора Вiктара Манаева. Усё можна ўбачыць на выставе. Але галоўнае: следам за Аляксандрам Кiшчанкам Бондар зрабiўся заснавальнiкам сучаснай школы беларускага габелена. З нацiскам на «беларускага», нават спецыяльны нацыянальны тэрмiн творца вынайшаў для сваiх тэкстыльных прац: «знiтаван».

I пры ўсiм прафесiяналiзме, якi не можа не грунтавацца на багаццях сусветнай культуры i таму быць iнтэрнацыянальным, мастак заставаўся глыбока беларускiм, народным. Таму i ўваходзiў у суполку «Пагоня» саюза мастакоў, з 1991 года. Таму, апроч суперсучасных, эксперыментальных аб’ёмных у прасторы тэкстыльных прац, вырабляў доўгiя плоскiя, часам амаль манахромныя габелены, падобныя да даўжэзных рушнiкоў.

Мастак працяглы час выкладаў у Акадэмii мастацтваў, карысаючыся любоўю i павагай вучняў-прадаўжальнiкаў. Нямала зрабiў манументальных тэкстыльных прац у публiчныя прасторы — насуперак таму, што пачынаў працаваць у застойныя антыэстэтычныя брэжнеўскiя часы, калi лепш было «ляпiць Ленiнаў», а не выяўляць абстракцыi цi кветкi.

Найпрыгажэйшыя ўзоры разнастайных прац майстра, дбайна сабраныя у адной прасторы Ларысай Фiнкельштэйн, як i выдатныя творы вучняў — на выставе.



Аглядаючы ўсю экспанаваную разнастайнасць, мiжволi прыгадваеш генiяльныя радкi Максiма Танка, хаця ў «Готыцы Святой Ганны» вядзецца пра ўвасабленне духоўнага ў архiтэктурным шэдэўры. Аднак, прасторавы габелен — таксама ўцелаўлёны творчы парыў, як той агонь у формах касцёла Святой Ганны ў Вiльнi:

«I застывае гатыцкiм храмам,
Дзе быццам з бронзы гараць чаканнай
Званiцы, вежы, абсiды, рамы…
I вусны шэпчуць: «Святая Ганна!»

На выставе «Павел Бондар i яго школа» вас чакае ўсё — ад палымянай готыкi да супермадэрну.

Фота аўтара


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: