Памятаеце гумарыстычны праект «Саша і Сірожа»? Яны вяртаюцца!

Беларускі музыка Сяргей Міхалок паведаміў аб адраджэнні творчага дуэта «Саша і Сірожа» праз 10 гадоў. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў Instagram артыста.
«Саша і Сірожа» — беларускае гумарыстычнае шоу мастака Аляксея Хацкевіча і музыканта Сяргея Міхалка. Упершыню Саша і Сірожа — камічныя балбесы з накладнымі насамі, якія размаўляюць на трасянцы, — з'явіліся на экранах яшчэ ў 1999 годзе. За дзесяць гадоў яны сталі культавымі тэлеперсанажамі дзякуючы сваім забаўляльным перадачам і музычным альбомам.

З 2008 года праект заглух, а цяпер, на самаізаляцыі, Міхалок і Хацкевіч вырашылі адрадзіць перадачу. Сяргей падзяліўся ў сябе ў сацыяльных сетках:

— Я шчаслівы, што банда прыдуркаў зноў сабралася, каб усім выцерці насы. Нязменны рэжысёр «Са-Сі ТБ» Мацвей Сабураў ў справе. Музыкі рэпетуюць альбом «Скаты».

«Саша і Сірожа» ўжо паказалі сёе-тое з запісанага пасля аб'яднання дуэта. Напрыклад, ролік на іранічную кампазіцыю «Хлорка» — ён здымаўся дыстанцыйна.

Старыя нумары папулярнай праграмы можна знайсці на YouTube-канале «Саша і Сірожа». Нагадаем, што цяпер Сяргей Міхалок працуе над праектамі Drezden, Brutto і «Ляпіс-98».

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: