Памёр Армен Джыгарханян

Народны артыст СССР, акцёр і рэжысёр Армен Джыгарханян памёр у ноч на 14 лістапада ва ўзросце 85 гадоў.
Армен Джыгарханян. Фота: Андрэй Махонін / ТАСС

Армен Джыгарханян. Фота: Андрэй Махонін / ТАСС

Пра гэта паведамляе РІА Навіны, спасылаючыся на прадстаўніка Маскоўскага драматычнага тэатра пад кіраўніцтвам Армена Джыгарханяна.

Сябар артыста Артур Сагаманян пацвердзіў «Інтэрфаксу» гэтую інфармацыю: «На жаль, Армен Барысавіч памёр. Сэрца спынілася ў шэсць раніцы».

Паводле яго слоў, прычынай смерці сталі ўзрост і хваробы артыста.

Народны артыст СССР Армен Джыгарханян нарадзіўся 3 кастрычніка 1935 года. З 1996 года з'яўляецца прэзідэнтам і мастацкім кіраўніком Маскоўскага драматычнага тэатра. Вядомы па ролях у такіх фільмах як "Прывітанне, гэта я!", "Новыя прыгоды няўлоўных", "Сабака на сене", "Прывітанне, я ваша цётка", "Месца сустрэчы змяніць нельга", "Тэгеран-43", "Горад Зеро", "Пашпарт ", "Царазабойца".

У красавіку 2018 года Джыгарханян быў шпіталізаваны з інфарктам, знаходзіўся ў коме. Пасля ён аднавіўся і вярнуўся да рэпетыцый у тэатры. Затым рушыла ўслед яшчэ некалькі шпіталізацый, лекары падазравалі гіпертанічны крыз і неўралгію, але сур'ёзных захворванняў не выяўлялі. Пасля ён неаднаразова праходзіў планавыя абследаванні ў бальніцах.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: