Памёр беларускі кампазітар і збіральнік фальклору Алесь Рашчынскі

Раніцай 10 жніўня памёр беларускі кампазітар, збіральнік беларускага фальклора, настаўнік Алесь Уладзіміравіч Рашчынскі.

Алесь Уладзіміравіч нарадзіўся ў Лагойску ў 1949 годзе. Скончыў музычны ўніверсітэт імя Гнесіных у Маскве, а пасля — Беларускую Акадэмію музыкі ў класе знакамітага кампазітара Яўгена Глебава.

У 1973 годзе быў сузаснавальнікам аддзялення Народна-харавыя спевы ў Мінскім музычным каледжы імя М.І. Глінкі. Доўгі час працаваў з музычнымі калектывамі «Харошкі» і «Купалінка». З 1985 года — сябра Саюзу кампазытараў Беларусі.

Рашчынскі выдаваў зборнікі беларускіх песень за ўласныя грошы і выступаў у падтрымку беларускай мовы.

Развітанне з Алесем Уладзіміравічам пройдзе ў аўторак па адрасе Альшэўскага, 12.

Паводле Радыё Свабода

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Дар'я (выпуск 2006)
  • 2016-08-14 11:44:28
Мы помнiм! Вашыя навучэнцы народнага хору, Алесь Уладзіміравіч ! Вы у кожнага з нас у сэрцы назаужды!
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: