Памёр Хведар Нюнька

Сёння на 91 годзе жыцця памёр беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве Хведар Нюнька.

thenews.pl

Хведар Якубавіч Нюнька нарадзіўся 6 красавіка 1928 года ў в. Алешавічы, гміна Каменка, Гродзенскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польшча, цяпер Мастоўскі раён Беларусі. З 1989 да 2014 быў старшынём Таварыства беларускай культуры ў Літве.

У 1943 годзе сям’я Нюнькі пераехала ў Вільню, у якой ён у 1948 годзе скончыў расійскую гімназію імя Чарняхоўскага. Вучыўся на лясным факультэце Літоўскай сельскагаспадарчай акадэміі (скончыў у 1953 годзе).

Цягам 35 гадоў да 1992 года працаваў галоўным спецыялістам па каштарысах у праектных будаўнічых інстытутах Вільні. З 1980-х гадоў вёў актыўную грамадска-культурную працу па адраджэнні беларускасці ў Літве.

Па інфармацыі ад дачкі Ніны развітанне з Хведарам Нюнькам пройдзе ў Еўфрасіннеўскім саборы, што пры могілках Ліпоўка. Пахаванне ў пятніцу на гэтых жа могілках.

Паводле «Нашай Нівы».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Анатоль Хвёдараў
  • 2018-08-17 07:59:17
Вельмі рэдкі па сваёй дабрыні быў чалавек, не дзяліў людзей на сваіх і чужых, дапамагаў усім, хто дбаў пра беларускую справу. Невераемна шкада, калі ўходзяць такія людзі. Сьветлая памяць.

Каментаваць