Памёр рэжысёр Барыс Луцэнка

5 лютага на 83-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі тэатральны рэжысёр Барыс Луцэнка. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага, дзе апошнія 11 гадоў працаваў рэжысёр.

Фота Дар'і Буракінай, tut.by

Барыс Луцэнка нарадзіўся ў Майкопе ў 1937 годзе. У 1967-м скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў рэжысёрам Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы, галоўным рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, галоўным рэжысёрам Тэатра-студыі кінаакцёра. З 2008 года быў рэжысёрам-пастаноўшчыкам тэатра імя М.Горкага.

На сцэнах Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Швейцарыіі, Германіі Луцэнка паставіў больш за 100 спектакляў. Найлепшымі яго пастаноўкамі ў ў Рускім тэатры лічаацца "Макбет" і "Гамлет", у Берліне — "Рэвізор". На кінастудыі "Беларусьфільм" зняў фільм "Раскіданае гняздо", паведамляе euroradio.fm.




Разам з Валерыем Раеўскім, які кіраваў Купалаўскім тэатрам, Луцэнка вызначаў шляхі развіцця беларускага тэатра.

Таксама Луцэнка з'яўляўся рэжысёрам Купалаўскага тэатра (1967-1973 і 1981-1982), узначальваў Тэатр-студыю кінаакцёра (1982-1991).

Развітанне адбудзецца 7 лютага ў 12:00 у глядацкім фае Тэатра імя Горкага (Мінск, вуліца Валадарскага, 5), піша tut.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: