Памёр саліст «Песняроў» Леанід Барткевіч

Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку спявачка Ірына Відава. Леаніду Барткевічу быў 71 год. 
Пайшоў з жыцця Леанід Барткевіч — адзін з салістаў залатога складу «Песняроў». У травені легендарнаму спеваку мусіла споўніцца 72 гады. Прычынай смерці артыста стаў цукровы дыябет.

Леанід Барткевіч — эстрадны спявак, саліст ВІА «Песняры» з 1970 па 1980 год і з 1999 па жнівень 2003 года. Са жніўня 2003 па лістапад 2008 года і з лютага 2009 года — кіраўнік уласнага ансамбля «Песняры». Заслужаны артыст БССР.

Вядомы выкананнем песень «Александрына», «Белоруссия», «Бярозавы сок», «Вераніка» і іншых.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: