Памёр Шарль Азнавур

Ва ўзросце 94 гадоў памёр французскі шансанье Шарль Азнавур, паведамляе AFP са спасылкай на прадстаўнікоў артыста.


Азнавур памёр у ноч на 1 кастрычніка ў сваім доме ў Альпах на поўдні Францыі. Апошні раз ён выступаў у Японіі 16 верасня, аднак яму прыйшлося прыпыніць тур з-за траўмы рукі.

Шарль Азнавур — адзін з самых вядомых французскіх выканаўцаў мінулага стагоддзя. За сваё жыццё ён напісаў больш за тысячу песень (у тым ліку ў суаўтарстве), а яго пласцінкі разышліся агульным накладам больш за 180 мільёнаў асобнікаў. Ён стаў першым французскім выканаўцам, якому ўдалося атрымаць плацінавы дыск у Еўропе. Ён адыграў 80 роляў у кіно і правёў больш за тысячу канцэртаў у 94 краінах.

Музыкант з'яўляецца камандорам французскага ордэна Ганаровага легіёна і носіць званне Нацыянальнага героя Арменіі. Яго ўзнагародзілі ордэнам Айчыны, ганаровым знакам "За выдатны ўклад ва ўмацаванне культурных сувязяў паміж Расіяй і Францыяй", а таксама медалём Рауля Валенберга (за ўдзел у выратаванні яўрэяў у гады Другой сусветнай вайны). Ва ўзросце 93 гадоў Азнавур атрымаў зорку на "Алеі славы" ў Галівудзе.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: