Папа Рымскі выказаўся за легалізацыю аднаполых саюзаў

Папа Рымскі Францыск выступіў у падтрымку легалізацыі аднаполых саюзаў. Адпаведную заяву ён зрабіў у дакументальным фільме "Франчэска" пра яго самога, прэм'ера якога адбылася 21 кастрычніка на кінафестывалі ў Рыме.


"Гомасексуалы маюць права на сям'ю. Яны дзеці Божыя. Нам патрэбныя законы аб грамадзянскіх саюзах, каб такім чынам абараніць іх правы", — заявіў Францыск.

Яшчэ будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, Папа падтрымліваў легальнае прызнанне аднаполых саюзаў як альтэрнатыву гей-шлюбам, супраць якіх выступае каталіцкая царква. Аднак з моманту абрання Папам у 2013 годзе да гэтага часу ён не рабіў адназначных публічных заяў на гэтую тэму.

У верасні 2020 года ў адным з інтэрв'ю Францыск заявіў, што задавальненне ад добрай ежы і сексу "зыходзіць наўпрост ад Бога". Ён выказаў меркаванне, што асуджэнне любых задавальненняў з боку царквы было няправільным разуменнем хрысціянскай маралі.

Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: