
У ліку гледачоў былі прадстаўнікі парламента Францыі, міністэрстваў замежных спраў, культуры, іншых органаў дзяржаўнага кіравання Францыі, паслы Беларусі, Расіі, Казахстана, Туркменістана, кіраўнікі
і дыпламаты іншых дыпмісій, акрэдытаваных у Францыі, прадстаўнікі французскай грамадскасці і беларускай дыяспары.
Выступленне было арганізавана ў рамках Дзён культуры Беларусі ў Францыі. Гастролі Вялікага тэатра з вялікім поспехам праходзяць у Францыі з сакавіка і працягнуцца па травень. Спектаклі адбудуцца ў 25 гарадах Францыі.