Пасябруйце з «Жэўжыкам»!

І вы не пашкадуеце пра гэтае захапляльнае сяброўства.
budzma.by

budzma.by

А ці ведаеце вы, што ў Беларусі з'явіўся цікавы часопіс для дзяцей на роднай мове? Гэта «Жэўжык» — пазнавальна-забаўляльнае выданне для малодшых школьнікаў. Яго стваральнікі ўжо выклалі ў вольны доступ у сеціва 4 нумары.

«Жэўжык» адметны тым, што адыходзіць ад стандартнага — літаратурнага — фармату беларускамоўных выданняў для дзятвы. Новы часопіс напоўнены цікавымі тэкстамі, забаўкамі і заданнямі. Такой колькасці забаўляльных матэрыялаў вы не знойдзеце ні ў адным выданні на роднай мове!

Кожны нумар «Жэўжыка» прысвячаецца пэўнай тэме, аднак раскрываецца яна менавіта ў беларускім ключы.

У рэдакцыі ёсць вельмі важная мэта — выдаць часопіс у 2020 годзе вялікім накладам. Каб «Жэўжык» стаў больш даступным маленькім чытачам, трэба сабраць сродкі на раздрукоўку. А гэта можна здзейсніць толькі з вашай дапамогай!

Пазнаёміцца з выданнем і яго ставаральнікамі бліжэй, паглядзець водгукі чытачоў, даведацца, якую суму трэба сабраць на раздрукоўку, можна тут.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: