Пасля Слуцка хочуць пазбавіцца спадчыны на Аршаншчыне

У вёсцы Межава Аршанскага раёна збіраюцца разбурыць мясцовы бровар, зачынены шмат гадоў таму.

На тэрыторыі старога бровара знаходзяцца рэшткі будынкаў бровара Любамірскіх — пабудовы сярэдзіны XIX — пачатку XX стагоддзя.

Пра гэта распавёў у сваім фэйсбуку Павел Каралёў.



Мясцовы старшыня сельсавета Мікалай Баркоўскі хоча знесці старыя будынкі, бо яны, нібыта, "пагражаюць жыццю грамадзян". Але паабяцаў “падумаць”…

Калі будынкі пагражаюць, то варта забіць вокны, агарадзіць тэрыторыю, выставіць на аўкцыён за 1 базавую велічыню. Чаму у нас заўжды прасцей знесці?” — задаецца пытаннем Павел Каралёў.

Вёска Межава магла б стаць цікавым для турыстаў месцам. Там маецца сядзібны дом ХІХ стагоддзя, руіны царквы 1880-х гадоў, стары паклонны крыж з ваколіцаў.


Павел Каралёў заклікае неабыякавых да захавання нацыянальнай спадчыны беларусаў выказацца супраць руйнавання бровара ў вёсцы Межава.

Варта звяртацца ў аддзел культуры Аршанскага раёна (вуліца Астроўскага, 2) або непасрэдна да старшыні сельсавета Мікалая Сяргеевіча Баркоўскага з лістамі з просьбай не знішчаць гістарычныя будынкі (варта дасылаць лісты на адрас: Аршанскі раён, агагарадок Межава, сельсавет).

 Фота з фэйсбука Паўла Кавалёва


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: