Паслухайце, як гучыць кавер на «Перамен» Цоя па-беларуску

Беларусы зноў сабраліся разам у анлайне, каб праспяваць вядомы хіт Віктара Цоя «Перамен». Але па-беларуску! Пераклад зрабіў Андрэй Хадановіч.

Музычныя «сустрэчы» беларусаў адбываюцца ў межах праекта «Спяваем Годна», што ладзіць грамадская кампанія «Годна» сумесна з музыкам Сержуком Доўгушавым, лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы «Спеўны сход».

Яго сэнс у тым, каб збіраць у анлайн-фармаце беларусаў з розных куткоў свету і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі.

Гэтым разам беларусы заспявалі «Перамен» па-беларуску. Ды так самааддана і шчыра, што сапраўды верыш: яны адбудуцца!



У запісе песні паўдзельнічалі: Станіслаў Мытнік (AKUTE), Алесь Лютыч (:B:N:), Павал Гарадніцкі (РСП), Мікіта Мяцельскі (саксафон), Зміцер Шампанаў (Inomarki), гурт M.T.M, KATEVAN, Сяргей Башлыкевіч, Вадзім Раманаў, Марыя Лысенка, Паліна Дабравольская, Павал Лубчонак, Вольга Франко і іншыя.

У запісе новых песень можа паўдзельнічаць кожны ахвотны. Каб не прапусціць навіны, далучайцеся да тэлеграм-канала і чата «Годна».

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: