Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Пакаштуй усё сам: у Мінску адкрыўся самы смачны фэст лета (фотарэпартаж)

Ужо трыдыцыйны гастрафэст «Vulitsa Ezha» распачаўся 17 чэрвеня ў парку Dreamland.

На гэты раз наведвальнікаў чакае звыш 40 фуд-кортаў: ад бельгійскай бульбы да японскіх рамэн-бургераў. 



Апроч якаснай ежы прадугледжана шмат цікавых гульняў, асабліва для маленькіх. А дарослым прапануецца вялікая ярмарка з сувенірамі, адзеннем, касметыкай.


Таксама працуе кінатэатр на вольным паветры. А яшчэ і дзве сцэны: акустычная і галоўная. На акустычнай заўтра чакаюцца гурты Martini Band, «Электрорамантика», SnopSnou, Minsk4sax і Beatok. На галоўнай выступіць «Рубус не лишних», Teleport, The Feedback і «Петля Пристрастия».


Спяшайцеся, фэст працягнецца да 22 гадзін 18 чэрвеня.



Каментаваць