Патаемная гісторыя ўкраінскага кіно з Максімам Жбанковым у кнігарні «Логвінаў»

10 жніўня запрашаем паглядзець фільм «Племя» — вострую сацыяльную драму з жыцця пазбаўленых слыху.



Нямое кіно XXI стагоддзя альбо «Маленькая Вера» новай генерацыі? Пераможца шматлікіх еўрапейскіх і амерыканскіх кінафэстаў. Адзіны за ўсю гісторыю імпрэзы лаўрэат адразу трох прэміяў «Тыдня крытыкаў» на Канскім МКФ.

Рэжысёр: Міраслаў Слабашпіцкі.
У ролях: Рыгор Фясенка, Роза Бабій, Яна Новікава, Аляксандр Дзядзевіч.
2014 год, 126 хв.
18+



У межах «Года ўкраінскай літаратуры» запрашаем 10 жніўня (серада) ў кнігарню «Логвінаў», пр. Незалежнасці, 37а. Пачатак а 19.00




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!