Паўдзельнічайце ў віктарыне ў Ноч музеяў

Анлайн-віктарыну ладзіць Куфар старажытнасцей.
Зараз па ўсёй Беларусі павінна была б адбывацца Ноч музеяў. Але з-за пандэміі ўсё перайшло ў анлайн.

Музейны праект Куфар старажытнасцей падрыхтаваў для Вас віктарыну. Ці пазнаеце Вы беларускія помнікі? Паўдзельнічаць у віктарыне можна на старонцы Куфара ў Фэйсбуку, дзе размешсаны выявы помнікаў. Там ёсць як і лёгка пазнавальныя помнікі, так і не зусім.

Каб Вам было цікавей, на марках зацёрыя назвы адметнасцей. А вечарам 18 траўня (у дзень музеяў) будуць выкладзены маркі ўжо з назвамі.

Гэта маркі з фондаў музейнага праекта Куфар старажытнасцей.

Праект Куфар старажытнасцей — ініцыятыва зберажэння нашай спадчыны. Вы можаце садзейнічаць дадзенаму праекту. Таксама можаце перадаць нейкія цікавыя адметнасці для зберажэння. Далучайцеся да групы музея!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: