Pauline прэзентавалі свой дэбютны альбом (фотарэпартаж)

Пасля двух гадоў існавання калектыў спявачкі Паўліны Цімохінай 22 студзеня прадставіў у мінскім клубе «TNT» сваю першую кружэлку. Яна атрымала назву «Адчувай».


Гэты альбом, па словах музыкаў, мусіць стаць кшталту выніковай рысы, якая скончыць адзін этап ў развіцці гурта і дасць магчымасць пачаць новы, зусім іншы этап.

Альбом «Адчувай» увабраў у сябе ў большасці лірычныя і меланхалічныя творы. Усё гэта гісторыі чалавека тонкага, шчырага, ранімага, які можа нават дзесьці заблытаўся, але ў той жа час чалавека моцнага, які заўсёды беражліва хавае надзею на нешта лепшае.

Каханне і нянавісць, жорсткасць і пяшчота, рэальнасць і мары, рамантыка і смутак — спалучэнне на першы погляд не спалучальнага, вось што робіць музыку Pauline цікавай, прыцягальнай і шчырай.

Дэбютны альбом уключае ў сябе значныя для творчай гісторыі гурта песні: «Пачакай» і «Цябе», над якімі працавалі Даніэль Перцаў, Андрэй Баброўка і Павал Трацяк, а таксама песня «Людзі, дзе вы?» на словы беларускай паэткі Ірыны Багдановіч. Гэтая песня перамагла ў конкурсе «Заспявай 3.0» у намінацыі «Спяваная паэзія».

Не трэба шукаць у ім нейкія патаемныя і глыбокія філасофскія сэнсы. Гэтая музыка, перш за ўсё, — настрой, пачуцці, думкі. У вашай галаве ўсё гэта заўсёды дакладна падпарадкоўваецца логіцы? Напэўна, не. І музыку патрэбна проста адчуваць. Галоўнае — слухаць душой.

Паслухаць альбом можна тут:

https://soundcloud.com/pauline-music/albums




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: