Пераклад Алексіевіч на родную мову — самы буйны ў беларускім краўфандынгу

Суму, якая патрабуецца на пераклад, сабралі за 20 дзён.

«Галасы Утопіі» ад Святланы Алексіевіч

Праект «Галасы Утопіі», што прадугледжвае пераклад на беларускую мову пяці кніг нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, стаў самым маштабным у гісторыі беларускага краўдфандынгу. Кожную кнігу выдадуць без цэнзарскіх правак.

Кампанію на платформе Ulej.by ініцыявала «Кнігарня Логвінаў».

Сёння «Кнігарня Логвінаў» падзякавала ўсім, хто падтрымаў праект і тым, хто яго падтрымае:

«Дзякуючы ўступленню Белгазпрамбанку, праект «Галасы Утопіі» зрабіўся самым маштабным за ўсю гісторыю беларускага краўдфандынгу, а кнігі Святланы Алексіевіч на беларускай мове з’явяцца ва ўсіх бібліятэках краіны — пасля друку накладу банк перадасць 15 000 кніг у 2 400 бібліятэк бясплатна. Гэта першы раз, калі платформа Улей выступіла ў якасці суарганізатара, і вынікі гэтага праекту для нас вельмі важныя. Але галоўнае, што мы бачым сёння — гэта вялікая цікавасць да творчасці нашай Нобэлеўскай лаўрэаткі і нашай мовы».

belsat.eu



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: