Першае ў Беларусі камеды-шоу «Рассмяшы любога» абвяшчае кастынг

Першае ў Беларусі камеды-шоу «Рассмяшы любога» абвяшчае кастынг – да 20 ліпеня ўключна кожны можа падаць заяўку на удзел у эксклюзіўным гумарыстычным шоу і стаць прэтэндэнтам на валоданне галоўным прызам у 5000 рублёў.

Колькасць заявак абмежаваная, рэгістрацыя – па спасылцы.

Галоўнай асаблівасцю новага гумарыстычнага шоу «Рассмяшы любога» стане тое, што коміку трэба будзе падрыхтаваць выступленне без уяўлення пра сваіх гледачоў. Склад «судзейства» шоу ўдзельнік убачыць толькі падчас выступлення, і менавіта яго здольнасць імправізаваць і гуляць на публіку выявіць, ці дастойны ён прайсці далей і ўзяць галоўны прыз.

Тэрмін падачы заявак на ўдзел у кастынгу – да 20 ліпеня. Колькасць магчымых прэтэндэнтаў абмежаваная: на вочную сустрэчу з журы будуць запрошаны ўсе, хто запоўніў заяўку ў ліку першай тысячы чалавек. Вядома, што ў здымках шоу будуць прымаць удзел знакамітыя беларускія комікі, удзельнікі праектаў Comedy Баттл на ТНТ, КВН вышэйшай лігі і іншых гумарыстычных праектаў. Здымкі шоу пройдуць у Гомелі. Менавіта там у пачатку жніўня самыя смешныя і камічныя прадстаўнікі розных стран і ўзросту збяруцца разам, каб прайсці кастынг і трапіць у шоу. Даведацца падрабязней пра ўдзел можна на сайце www.rl-show.tv.

Пасля адбору ўдзельнікаў пачнуцца здымкі асноўнага конкурснага этапу: у іх прымуць удзел 60 чалавек, якія прайшлі іспыты першага этапу. Конкурсная частка шоў «Рассмяшы любога» будзе прадстаўлена ў 12 эпізодах, па заканчэнні якіх будуць вызначаныя самыя смешныя ўдзельнікі, а адзін пераможца атрымае грашовы прыз. Убачыць першую серыю шоў можна будзе 17 верасня на відэасэрвісе VOKA. Пасля гэтага новыя серыі шоу будуць выходзіць штотыднёва.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: