1 верасня на старонках «Вожыка»

Калі меркаваць па матэрыялах славутага сатырычнага часопіса «Вожыка», Дзень ведаў заўжды меў падрыўны, антыдзяржаўны прысмак.

Справа ў тым, што першага верасня як ніколі праяўляліся недахопы вучэбнага працэсу, пра які клапацілася дзяржава. Перш за ўсё гэта праяўлялася ў тым, што школьныя будынкі не заўсёды паспявалі належным чынам адрамантаваць да пачатку вучэбнага года. Вераснёўскія выпускі «Вожыка» ў часы БССР былі багатыя на малюнкі на гэты конт.

Зрэшты, да школы дзецям трэба было яшчэ дабрацца. Асабліва ў новых кварталах, якія часам нагадвалі гіганцкую будаўнічую пляцоўку.  

Гартаючы «Вожык» можна таксама наткнуцца на карыкатуры пра тое, што школьнікам таксама не хапала вучэбнага інвентара. Больш за ўсё пакутавалі на гэта ПТВ, дзе навучальным дапаможнікам была старая дабітая тэхніка.


У часы Перабудовы, калі дэфіцыт дасягнуў кульмінацыі, кветкі для настаўніка на 1 верасня дастаць было таксама не проста. Выхад з сітуацыі падказаў адзін з мастакоў часопіса.


Перабудова таксама прынесла ў школу новыя рэвалюцыйныя павевы. Перад педагогамі паўстала пытанне: што і як выкладаць?


Праблему з прадуктамі для школьных сталовых на пачатку 90-х часам вырашалі за кошт вёскі.


У першыя часы незалежнасці, калі краіна павалілася ў эканамічныя тартарары, звыклыя школьныя прадметы набылі новае арыгінальнае гучанне. І, дарэчы, што самая цікавае — шматлікія карыкатуры таго часу шмат у чым застаюцца актуальнымі і дасюль.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: