Першы беларускі рок-фестываль прайшоў пад Мінскам (фотарэпартаж)

Беларускі рок, нацыянальная кухня і квэст Quvalda — што яшчэ было на фестывалі «Наш дзень»?
Аўтар фота: Мікіта Паўлаў

Аўтар фота: Мікіта Паўлаў

У музеі народнай архітэктуры і побыту 30 чэрвеня усе жадаючыя маглі патанцаваць пад беларускі рок на фестывалі «Наш дзень». Строчыцы пераўтварыліся пры гэтым на адзін дзень у пляцоўку, дзе беларус у поўнай ступені мог адчуць сябе беларусам.
Аўтар фота: Мікіта Паўлаў

Арганізатары прадставілі самую разнастайную палітру беларускіх рок-гуртоў. На адной сцэне выступілі беларускія мэтры, такія як Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Крама, B:N, так і адносна новыя гурты — The Superbullz, Akute, Nizkiz, Dzieciuki, Дай дарогу. Нягледзячы на шквалісты вецер, госці фэсту актыўна танцавалі пад свае ўлюблёныя гурты.

Аўтар фота: Вікторыя Чаплева

Аўтар фота: Вікторыя Чаплева

«Крама» зрабіла невялікі экскурс у гісторыю гурта, сыграўшы кампазіцыі з розных часоў.

Публіку ўразіў новы гурт The Superbullz. Сярод іншых ён запомніўся гасцям непадобнасцю да іншых гуртоў. «Добры Мятальчык», — так кортка маглі ахарактарызаваць гурт наведвальнікі.

Аўтар фота: Вікторыя Чаплева

Аўтар фота: Вікторыя Чаплева

Аўтар фота: Вікторыя Чаплева

Акрамя музычнай зоны, на фэсце былі зоны розных забаў і актыўнасцяў. Напрыклад, можна было пастраляць з луку ці наведаць міні-цір. А прыйшоўшы на фэст, можна было прайсці і квэст Quvalda, ці згуляць у футбол.
Уразіла тое, што акрамя забаўляльных зон, прысутнічалі таксама і зоны сацыяльных актыўнасцяў. Там можна было дадвеацца пра тыя беларускія праекты, пра якія раней нават не чуў. Напрыклад, можна было паглядзець, як адбываюцца раскопкі на трыторыі Крэўскага замку, давеацца, дзе ў Мінску можна вывучыць ісландскую мову. Таксама наведвальнікі маглі «паламаць» сабе галаву і папрыдумваць наватворы з часткай «аду», а ўзамен атрымаць паштоўку з цытатай пра адукацыю. Можна было дадвеацца больш пра дабарчынныя праекты, якія існуюць у Мінску ці далучыцца да дапамогі бяздомным жывёлам.

Аўтар фота: Вікторыя Чаплева

Аўтар фота: Вікторыя Чаплева

Аўтар фота: Вікторыя Чаплева

Прыемна было таксама і тое, што фестываль цалкам быў адаптаваны да сямейнага адпачнку. Так, на фэсце было шмат дзіцячых зон: дзеткі маглі маляваць, скокаць на батутах і іншых дзіцячых атракцыёнах.

Аўтар фота: Вікторыя Чаплева

Аўтар фота: Вікторыя Чаплева

Аўтар фота: Вікторыя Чаплева

А разнастайнасць і арыгінальнасць беларускай кухні дапамагла Строчыцам стаць месцам сустрэч з сябрамі, пляцоўкай для прагляду тэнісу і зонай адпачынку ад актыўных і драйвовых танцаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Наталья, та что с лукам
  • 2018-07-05 14:58:15
А как можно фото скачать.
  • НЧ
  • 2018-07-05 14:59:31
Пэўна, толькі захоўваючы па адным фота.

Каментаваць