



«Вяселле» чыталі на дзвюх мовах, на выбар удзельнікаў: у арыгінале на польскай мове і ў перакладзе на беларускую мову. Кожны, хто любіць чытаць, мог далучыцца і публічна прачытаць абраны кавалак разам з дыпламатамі, літаратарамі, перакладчыкамі, мастакамі, дзеячамі беларускай і польскай культур, студэнтамі паланістыкі, слухачамі курсаў польскай мовы, а таксама ўсімі, каму блізкая польская мова і каго цікавіць польская культура.
У чытаннях прынялі удзел прафесійныя акцёры розных тэатраў Мінска, за музычнае суправаджэнне з аўтарскай музыкай адказвалі Эрык Арлоў-Шымкус і Андрэй Еўдакімаў.

На працягу выступаў і падчас перапынкаў былі паказаны
фотапраекцыі выяўленчых твораў аўтара п’есы, а таксама фатографа Волі Савіч,
кадры са знакамітай аднайменнай кінастужкі Анджэя Вайды 1972 года.
Тэатралізаваную частку ладзіў «Тутэйшы тэатр».

Праект «Нацыянальнае
Чытанне» ажыццяўляецца пад дэвізам «Літаратура без межаў» і мае сваёй галоўнай
мэтай нагадаць пра важнасць чытання і асалоду ад сустрэчы з кнігай. Падобнымі
літаратурнымі чытаннямі ў Мінску арганізатары праекту імкнуцца падкрэсліць
сяброўства, супольную спадчыну і блізкія культурныя сувязі паміж народамі
Польшчы і Беларусі. «Нацыянальнае Чытанне» – польская грамадская акцыя, мэта
якой — папулярызацыя ведаў польскай нацыянальнай літаратуры.

Падчас акцыі шырокія фрагменты твораў чытаюцца публічна, а таксама ў сродках масавай інфармацыі. Праект распачаўся ў 2012 годзе з нагоды 200-годдзя Другой Польскай Вайны і ўварвання Напалеона ў Расію, падчас якога меў месца апісаны ў «Пану Тадэвшу» Адама Міцкевіча апошні набег на Літву. Акцыя арганізавана прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім, а ініцыятарам была Агнешка Цэлэда, былы віцэдырэктар TVP Kultura. Арганізатары прагнулі, каб нацыянальная літаратура была не толькі прадметам навучання ў школе, але сталася звычайнай для грамадства і шырока прысутнічала ў грамадскім жыцці.

2 верасня ў Польшчы праходзіць акцыя «Нацыянальнае чытанне» пад патранажам прэзідэнта РП Анджэя Дуды і яго жонкі Агаты Корнхаўзер-Дуды. У фінале «Нацыянальнага чытання» ў гэтым годзе ўдзельнічаюць тысячы пляцовак і ўстаноў культуры не толькі ў Польшчы, але і ва ўсім свеце: ад Аўстраліі і Новай Зеландыі ды ЗША. А таксама ў Беларусі, Украіне, Літве, Латвіі, Германіі, Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Венгрыі.
Фота аўтара