Песня «Hej!» з новага альбома Вольскага «Псіхасаматыка» ўжо ў сеціве (аўдыё)

«Першая песня ў альбоме «Псіхасаматыка» і ці не першая песня, напісаная да яго», гаворыцца на афіцыйнай старонцы Лявона Вольскага ў фэйсбуку. Нагадаем, што прэзентацыя альбома адбудзецца 3 снежня ў Вільні.


Канцэртная прэзентацыя «Псіхасаматыкі» адбудзецца 3 снежня ў Вільні ў абноўленым клубе Loftas. Гэта вельмі рэдкая магчымасць паслухаць жыўцом «некрамбамбульнага» Вольскага з электрычным складам. У яго ўваходзяць нарвежцы, з якімі Лявон запісваў «Псіхасаматыку»  і яе папярэднік «Грамадазнаўства» (2014).

Канцэрт будзе сапраўды унікальны – апошні раз мы гралі такім складам два гады таму на прэзентацыі «Грамадазнаўства». Таму рыхтуем адмысловую праграму, адмысловую візуалізацыю – усё вельмі канцэптуальна, – кажа Лявон Вольскі.

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 2 да 4 снежня ўключна выдаецца грамадзянам Беларусі на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Падаць дакументы на бясплатную візу трэба да 24 лістапада ўключна. Пакрокавая інструкцыя – http://muztur.by/lyavon-volskiy-v-vilnyuse-3-dekabrya/

Квіткі: 65 рублёў (танцпол), 77 рублёў (балкон, стаячы), 110 рублёў (месца за столікам + дыск з аўтографам).

Продаж квіткоў без камісіі: офіс ЧУП «Пламбір ТВ», г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная 11а, каб.32.

Продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by (http://www.kvitki.by/ru/buy/36843#plan), а таксама ў салонах  «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.

Адрас пляцоўкі: Вільня, вул. Svitrigailos, 29.
Пачатак мерапрыемства: уваход з 19.00, пачатак з 20.00 (час літоўскі).
Інфалінія ў Беларусі: (029) 622 57 20, (025) 526 84 14.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: