Піт Паўлаў з канцэртам на плошчы Калеснікавай

Учора на плошчы Марыі Калеснікавай адбыўся самы вялікі канцэрт за ўсё існаванне плошчы. Ні ім выступілі легенда беларускага рока Піт Паўлаў, Рыгор Лайкоў (вакаліст гурта «PyLai») і брэйк-танцоры. Канцэрт быў прысвечаны беларускім бабулям, дзядулям і людзям з Неабмежаванымі магчымасцямі.
Канцэрт распачаў Рыгор Лайкоў, які прызнаўся, што ў яго гэта ўжо трэці канцэрт за дзень у пратэстных дварах. Ён выканаў як свае кампазіцыі, гэтак і вядомыя хіты Лявона Вольскага, «Купалінку», «Муры», а таксама галоўны хіт свайго гурта «PyLai», прысвечаны жаночым акцыям пратэсту «Женщины не гуляют», які яны нядаўна запісалі. Насычаны тэмбр голасу Рыгора Лайкова і шчырасць выканання не пакінулі нікога абыякавым. Яго выступ доўжыўся больш за гадзіну.

А пасля Лайкова прыехаў галоўны цвік праграмы, імя якога да апошняга трымалася ў сакрэце – легенда беларускага рока Піт Паўлаў, прывёўшы ў захапленне прысутных. Ён зайграў як вядомыя хіты гурту «N.R.M.» («Тры чарапахі» і інш.), гэтак і неафіцыйны гімн пратэсту «Муры».

А завяршылі канцэртную праграму брэйк-танцоры, паказаўшы не толькі майстэрства вулічных танцаў, але і цуды сапраўднай акрабатыкі, па сапраўднаму парадаваўшы і здзівіўшы сваім майстэрствам прысутных.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: