Пятро Парашэнка ўшанаваў памяць Міхася Жызьнеўскага

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка разам са сваёй жонкай Марынай сёння з раніцы ўшанавалі памяць Міхася Жызнеўскага і Сяргея Нігаяна, якія сталі першымі ахвярамі падчас брутальных сутычак паміж пратэстоўцамі і сілавікамі на Еўрамайдане.
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка разам з жонкай Марынай ушаноўваюць памяць Міхася Жызнеўскага і Сяргея Нігаяна. Кіеў, 22 студзеня 2017 году

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка разам з жонкай Марынай ушаноўваюць памяць Міхася Жызнеўскага і Сяргея Нігаяна. Кіеў, 22 студзеня 2017 году


Сёння — трэцяя гадавіна з дня трагічнай гібелі актыўных удзельнікаў украінскай рэвалюцыі Годнасці і Свабоды.

Міхась Жызнеўскі загінуў ад кулі 22 студзеня 2014 году на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве падчас Еўрамайдану. Да свайго 26-годдзя ён не дажыў чатыры дні.

Цела Міхася Жызнеўскага пасля адпявання і ўрачыстых провадаў прывезлі зь Кіева і пахавалі на родавых могілках па лініі маці ў вёсцы Сцяг Працы пад Гомелем.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў Міхася Жызнеўскага Ордэнам Герояў Нябеснай Сотні. Летась у лютым украінскі ўрад прызначыў пажыццёвую стыпендыю ягоным бацькам Ніне і Міхасю Жызнеўскім.


svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Культура: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: