«Плаціць арэнду і камуналку не было чым». У Гродне зачыніўся музей Васіля Быкава

У апошнія гады музей Васіля Быкава на вуліцы Савецкай у Горадні перажываў не лепшыя часы з-за адсутнасці спонсараў. У пачатку 2019 года Hrodna.life стала вядома, што ён зачыняецца, а багатая экспазіцыя пераязджае ў музей Максіма Багдановіча.
Музей праіснаваў каля 20 гадоў, ён знаходзіўся ў пакоі плошчай 15 квадратных метраў на вуліцы Савецкай. Гараджане ў музеі бывалі рэдка, так як пра яго амаль ніхто не ведаў і папулярызацыяй ніхто не займаўся. А паглядзець было на што: вялікая калекцыя кніг Быкава, асабістыя рэчы пісьменніка, рэдкія здымкі і іншае.

«Трапіць у музей ужо нельга, мы зачыніліся — распавядае былы бухгалтар музея Яўгенія Багданава. — Уся экспазіцыя перавозіцца ў музеі Максім Багдановіча. Захварэў наш наглядчык, ляжыць. Плаціць арэнду і камунальныя паслугі проста не было чым. Дзяржава не дапамагала, у месяц у нас выходзіла 90 рублёў. Мы хадзілі ў выканкам па дапамогу, але нічога не дамагліся».

Плануецца, што ў музеі Максіма Багдановіча экспазіцыя, прысвечаная Васілю Быкаву, адкрыецца вясной.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!