Польскі Інстытут у Мінску запрашае на традыцыйны літаратурны фестываль «Месяц польскай літаратуры»

Цягам лістапада адбудзецца шэраг літаратурных імпрэзаў – прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі і перакладчыкамі, перфарматыўныя чытанні.
5.11 (аўторак), 18:30 Прэзентацыя кнігі Людмілы Хмяльніцкай “ЛЁС ІНСУРГЕНТА: Дакументальная аповесць аб Аляксандру Рыпінскім і ягоным часе” - біяграфія аднаго з выбітных дзеячаў польска-беларускага культурнага памежжа, удзельніка паўстання 1830—1831 гг., паэта, фалькларыста. Мадэратар - Аляксандр Фядута. Музей “Дом Ваньковічаў” (вул. Інтэрнацыянальная, 33А). УВАХОД ВОЛЬНЫ

14.11 (чацвер), 18:00 Сустрэча са знакамітым польскім пісьменнікам, перакладчыкам і тэатральным рэжысёрам АНТОНІМ ЛІБЕРАМ і прэзентацыя беларускамоўнага выдання яго рамана “МАДАМ”. З удзелам перакладчыцы Марыны Шоды. Мадэратарка – Валярына Кустава. Новая зала Дома кнігі "Светач" (Мінск, пр. Пераможцаў, 11, 2-гі паверх). УВАХОД ВОЛЬНЫ 19-26 лістапада пройдзе pop-up фестываль “НА РОЗНЫЯ ГАЛАСЫ. POLISH PLAYS” - серыя перфарматыўных прэзентацый і чытанняў п’ес сучасных польскіх драматургаў. У перакладзе на беларускую мову п’есы выходзяць асобнай анталогіяй у выдавецтве “Логвінаў”. Чытанні пройдуць у розных лакацыях Мінска ў інтэрпрэтацыі рэжысёраў – Валянціны Мароз, Аляксандра Марчанкі, Юры Дзівакова, Кацярыны Аверкавай, Дзмітрыя Багаслаўскага, Яўгеніі Давідзенка. Таксама адбудзецца прэзентацыя анталогіі з удзелам аўтараў і перакладчыкаў. Polish Plays – гэта праект, які рэалізуе Інстытут Адама Міцкевіча ў Варшаве. Праект складаецца з выдання анталогій перакладаў сучаснай польскай драматургіі ў Грузіі, Беларусі і Украіне, а таксама сцэнічных прэзентацый, воркшопаў і чытанняў.

19 лістапада, 18:00 Прэзентацыя анталогіі польскай сучаснай драматургіі “НА РОЗНЫЯ ГАЛАСЫ”з удзелам аўтараў і аўтарак. 19:30 Чытка “МАЛАЯ НАРАЦЫЯ” Войтэка Зямільскага.
ОК16, вул. Кастрычніцкая, 16

20 лістапада, 19:00 Чытка “ВЯРТАЙСЯ” Пшэмыслава Пілярскага, ЦБД, вул. Крапоткіна, 44

22 лістапада, 16:00 Чытка “#ЯСЬ#І#МАЛГОСЯ” Міхала Шыманяка, Lo-Fi Social Club, вул. Кастрычніцкая, 16/3

23 лістапада, 19:00 Чытка “ДЗЮБА Ў ДЗЮБУ” Маліны Пшэслюгі. Другі паверх, пр. Машэрава, 9/8

25 лістапада, 19:00 Чытка “У ВОЎЧЫМ ЧЭРАВЕ” Роберта Яраша. ЦБД, вул. Крапоткіна, 44

26 лістапада, 19:00 Чытка “РЭЙК’ЯВІК 74” Марты Сакалоўскай. Беларускі свабодны тэатр
Удзел у чытаннях бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі

2-30 лістапада Акцыя CZYTAJ PL. Унікальная магчымасць абсалютна бясплатна прачытаць/праслухаць 12 бестселераў на польскай мове.

Падрабязная інфармацыя і спасылкі на рэгістрацыю на сайце.


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!