«Польскі інстытут» у Мінску запрашае паглядзець на «Бібліятэку лемолага»

У рамках святкавання 100-годдзя са дня нараджэння Станіслава Лема «Польскі інстытут» у Мінску падрыхтаваў спецыяльны выпуск з цыкла «Санаторый пад клепсідрай».


Пра бліскучага фантаста, найбуйнейшага ў Польшчы і аднаго з самых вядомых у свеце, глыбокага мысляра, філосафа, гісторыка культуры, футуролага, фельетаніста, публіцыста і паэта раскажа адзін з самых кампетэнтных лемолагаў свету, перакладчык і даследчык творчасці Станіслава Лема, кандыдат тэхнічных навук Віктар Язневіч. Размову вядзе паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

— Як і чаму доктар тэхнічных навук стаў лемолагам?

— Першая сустрэча з аўтарам скончылася міжнародным скандалам.

— Наступствы «Закона Доньды».

— Першы пераклад для сяброў, а што далей?

— Дзівосная калекцыя лемолага — мэта або выпадковасць?

— Людзі, якія цікавяцца камп’ютарнай тэхнікай, павінны прачытаць Лема!

— Самы вядомы раман Лема «Салярыс»: пераклады, публікацыі, адаптацыі. Лем — Таркоўскі: сутыкненне геніяў.

— Віктар Язневіч пра даследаванні, пераклады і напісанне прац, якія папулярызуюць дасягненні Станіслава Лема.

— Экскурсія па кабінеце лемолага. Для чаго служыць калекцыя, хто і як ёю карыстаецца?

— Як лемолаг святкуе Год Лема?

Размова вядзецца на беларускай і рускай мовах, даступныя субцітры на польскай мове.

Прэм’ера адбудзецца 27 красавіка а 18:00 BY / 17:00 PL на YouTube-канале «Польскага Інстытута» ў Мінску.

Праект рэалізаваны ў рамках святкавання Года Лема-2021.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: