Польскі Інстытут запрашае на чарговую сустрэчу з цыкла «Санаторый пад клепсідрай»

На сустрэчы перакладчыца і выкладчыца літаратуры Марына Шода распавядзе пра знакамітага польскага пісьменніка і педагога Януша Корчака.

 

Як Генрык Гольдшміт (1878(79?) - 1942) зрабіўся Янушам Корчакам? Чаму ён не любіў вучыцца ў школе і нават аднойчы застаўся на другі год?  Чаму, выступаючы па радыё, Стары Доктар павінен быў хавацца пад псеўданімам?

Чым адрозніваецца беларускае выданне “Караля Мацюся” 2012 года ад выдання 1970 года?  Што значыць “няма дзяцей – ёсць людзі”? Што рабіць з каралеўскай уладай, аб якой ты не прасіў?  Як зрабіцца чараўніком, калі ты не Гары Потэр і табе не прыйшоў ліст з Хогварца?

І ўвогуле – як любіць дзяцей?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры 29 верасня а 17-ай гадзіне на старонцы Польскага Інстытута ў Мінску ў Фэйсбуку


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: