Позневясновыя святы: ад Юр'я да Купалля

17 траўня, на Ушэсце, у мінскім Доме-музеі І зьезду РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31А) пройдзе лекцыя даследчыцы Алены Ляшкевіч "Позневясновыя святы: ад Юр'я да Купалля".

Падчас лекцыі можна будзе даведацца:
• Якія дахрысціянскія боствы стаяць за вобразамі святых Юр'я і Міколы? Чаму ў песнях і былічках яны часта выступаюць у пары? Ці застаюцца актуальнымі святкаванні ў іх гонар?
• Што такое Страла і Куст і навошта іх водзяць, а Стралу яшчэ і хаваюць?
• Купалле – вясновае ці летняе свята? І ці можна назваць яго самым эратычным ва ўсім беларускім календары?

Таксама будзе шмат відэа з этнаграфічных экспедыцый і жывыя спевы ад гурта "Нямора".


Пачатак а 18.30. Кошт квіткоў — сімвалічны. Сідзячых месцаў усяго 15, таму трэба запісацца загадзя па тэлефоне +375 17 290-68-47 (Андрэй), альбо на адрас электроннай пошты domusmuseum@gmail.com.

Пасля лекцыі з 20.00 і пакуль не выганяць – карагоды і танцы пад дуду ў музейным дворыку. Уваход вольны! Граць будуць Антось Бельскі і Мікола Столяр. Запрашаем іншых музыкаў далучацца!

Яшчэ будзе лекцыя з асаблівай увагай да Юр'і і Міколы, 13 траўня а 17.30 у Гародні, Этнакрама "Цудоўня", вул. Кірава, 3. Кошт квіткоў такі ж сімвалічны. Пасля лекцыі а 19.00 – адкрыццё сезону Танцаў гарадзенскіх дворыкаў. Уваход вольны!

Лекцыі адбываюцца ў межах праекту "Этнавандроўкі", і цыклу мерапрыемстваў, ініцыяваных Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць