Пра перамогу без перамогі: на Берлінале паглядзелі карціну пра беларускі пратэст

Стужку «Смеласць» беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна паказалі на Берлінале ў Германіі. Галоўныя героі фільма — акторы Беларускага свабоднага тэатра, піша Еўрарадыё.
Святлана Ціханоўская, нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч, сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч былі сярод гасцей паказу.

«Ва ўсіх адчуванне, што гэта пераможнае кіно, а перамогі не здарылася. Нам было цяжка глядзець пэўныя моманты», — пракаментаваў карціну ў інтэрв'ю Deutsche Welle актывіст і рэжысёр Зміцер Чарткоў.

Раней беларускія карціны ў на гэтым прэстыжным міжнародным фэсце не дэманстравалі. Сёлета Берлінале праводзіцца ўжо ў 71-ы раз. З 9 па 20 чэрвеня гледачы будуць знаёміцца з карцінамі ў 16 кіназалах пад адкрытым небам.

Аляксей Палуян — аўтар карціны «Возера радасці», знятай па матывах аднайменнага рамана пісьменніка Віктара Марцінавіча, і дакументальнай стужкі «Край жанчын».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: