Працягваецца жорсткі ціск на незалежную культуру: пад ударам — Moving Art Festival

Гэтым разам — фестываль Moving Art Festival, які павінен быў распачацца сёння і праходзіць кожную суботу ў прасторы MAF на заводзе «Гарызонт».
«З панядзелка па пэўных незалежных ад нас прычынах уладальнік пляцоўкі абмежаваў нам доступ у памяшканне. Нягледзячы на гэта, мы працягвалі падрыхтоўку да фестывалю і паралельна вырашалі пытанне з доступам. Да пятніцы мы былі ўжо цалкам гатовыя сустракаць гасцей, але дзверы ў МАФ нам так і не адкрылі».

І нават у такіх умовах жорсткага ціску арганізатары знайшлі рашэнне канфлікту ў прававым полі: на перанос фестывалю патрабуецца два тыдні.
«Moving Art Festival — праект, якому мы прысвяцілі шмат месяцаў. Уся наша каманда карпатліва збірала яго па кавалачках кожны дзень з раніцы і да самай ночы. І мы не можам проста так яго кінуць, — адзначаюць арганізатары фэсту. — Мы вельмі хочам увасобіць гэты праект у жыццё. Хочам развіваць культуру і паказаць, якім узрушаючым бывае мастацтва і людзі, якія яго робяць. І мы бачым, як вы чакаеце гэты фестываль. Як яго ўсім не хапала. Колькасць рэгістрацый, паведамленняў, званкоў пераўзышлі ўсе нашы чаканні. Значыць, гэта трэба не толькі нам.
Мы прыносім свае глыбокія прабачэнні, усім, удзельнікам, мастакам, партнёрам і гледачам. Мы вельмі разлічваем на вашу падтрымку і просім вас пакуль не здаваць квіткі (у вас заўсёды будзе гэтая магчымасць!)».

Новыя даты Moving Art Festival: 20, 27 сакавіка, 3, 9 красавіка.


Паводле арганізатараў

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: