Пракуратура патрабуе закрыць тэатар «Крылы Халопа»

Закрыццё брэсцкага тэатру ініцыявала мясцовая пракуратура, паведамляе «Свабода».

Аксана Гайко, кіраўніца культурніцкай прасторы «Крылы Халопа», распавяла, што пракуратура ініцыявала закрыццё прасторы і тэатру. Раней, 27 студзеня, у культурніцкай прасторы адбыўся ператрус.

Таксама сілавікі прыходзілі і дадому да кіраўніцы культурніцкай прасторы Аксаны Гайко, дзе правялі агляд. Яна, імаверна, за мяжой.

Свабодны тэатр «Крылы Халопа» ў 2014 годзе адкрыў уласную культурніцкую прастору. На ёй адбывалася стварэнне спектакляў, праца тэатральных студый, лекцыі, сустрэчы і паказы ў галіне сучаснага тэатральнага мастацтва, рэалізацыя тэатральных праграм і праектаў, у тым ліку з дзецьмі і недзеяздольнымі людзьмі, на месцы працавала тэатральная бібліятэка. Калектыў тэатру неаднаразова ездзіў на гастролі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: